Міліцыя ўсю ноч шукала двух дзяўчынак, а яны сядзелі ў стозе сена

Источник материала:  
28.03.2019 10:04 — Разное
Міліцыя ўсю ноч шукала двух дзяўчынак, а яны сядзелі ў стозе сена
pixabay.com

У Полацкім раёне міліцыя ўсю ноч шукала двух дзяўчынак, а яны сядзелі ў стозе сена. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўначы 27 сакавіка ў адной з вёсак. Позна ўвечары ў аўторак у міліцыю звярнулася жанчына, якая расказала, што дахаты не вярнулася яе 10-гадовая дачка. Сям'я прыехала на лецішча. Дзяўчынка гуляла са сваёй сяброўкай, жыхаркай вёскі. Яна таксама знікла. Самастойна бацькі іх знайсці не змаглі.

Па трывозе быў падняты асабісты склад раённага аддзела ўнутраных спраў. Праваахоўнікі ўначы шукалі дзяцей і ў вёсцы, і ў навакольным лесе, але няўдала. А 6-й гадзіне раніцы 27 сакавіка дзяўчынкі выйшлі да міліцыянераў. Яны расказалі, што пасля прагулкі спазняліся дахаты да пазначанага бацькамі часу і спалохаліся пакарання, таму вырашылі пераначаваць у стозе сена. Калі раніцай пачулі, што іх шукаюць, выйшлі са схованкі. Адзначаецца, што іх жыццю нішто не пагражае.

←В российском закрытом городе Саров обнаружено новейшее оружие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика