Аб’яўлены пераможцы конкурсу “Самы класны класны”

Источник материала:  
27.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу на базе СШ № 4 г. Нясвіжа адбыўся фінал конкурсу прафесійнага майстэрства “Самы класны класны”.

У фінал выйшлі пяць класных кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна: Наталля Ігараўна Чарніцкая (Ланскі НПК д/с-СШ), Наталля Мікалаеўна Богуш (Нясвіжская гімназія), Любоў Мікалаеўна Гайдук (Сноўская СШ), Алена Віктараўна Слонская (СШ № 1 г.п. Гарадзея) і Ірына Валянцінаўна Аскірка (СШ № 3 г. Нясвіжа). На сцэне канкурсантам неабходна было прадэманстраваць прафесіяналізм, метадычнае майстэрства і артыстызм. Фіналісты годна прайшлі выпрабаванні, бо ўсе яны — творчыя, неабыякавыя людзі, якія штодня аддаюць веды і сэрца дзецям.

У выніку, дыплом I ступені журы ўручыла класным кіраўнікам: І.В. Аскірка з СШ № 3 г. Нясвіжа, дыплом II ступені — Н.М. Богуш з Нясвіжскай гімназіі, дыплом ІІІ ступені Н.І. Чарніцкай з Ланскага НПК дз/с – СШ. Усе ўдзельнікі фіналу раённага конкурсу прафесійнага майстэрства былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама, а пераможцам уручаны грашовыя сертыфікаты ад раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Аб’яўлены пераможцы конкурсу “Самы класны класны”

У фінале конкурсу прафесійнага майстэрства “Самы класны класны” прынялі ўдзел Н.М. Богуш (Нясвіжская гімназія), Л.М. Гайдук (Сноўская СШ), А.В. Слонская (СШ № 1 г.п. Гарадзея), Н.І. Чарніцкая (Ланскі НПК дз/с-СШ) і І.В. Аскірка (СШ № 3 г. Нясвіжа)

Падрабязнасці — ў наступных нумарах “НН”.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  • 1
  •  
  •  
  •  

←Официально: Ford в России закрывает три завода, продажи легковушек прекратятся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика