У Шаркаўшчыне затрымалі падазраванага ў педафіліі
27.03.2019 16:38
—
Разное
sk.gov.by
Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале паведамляе пра затрыманне 59-гадовага жыхара Шаркаўшчыны. Яго падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.
Праваахоўнікі выявілі чатырох пацярпелых ад дзеянняў мужчыны. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння і іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці.
Мясцовыя жыхары распавялі журналістам партала TUT.by, што гаворка ідзе пра дырэктара адной з вясковых школаў у раёне. Мужчыну затрымалі яшчэ ў панядзелак. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай затрымання сталі ягоныя дамаганні да хлопчыка-пяцікласніка.