Узнагароды атрымалі лепшыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна

Источник материала:  
27.03.2019 — Разное

Узнагароды атрымалі лепшыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёнаНапярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі у актавай зале адміністрацыйнага будынка УКП ЖКГ   адбыўся ўрачысты сход. З надыходзячым прафесійным святам калектыў работнікаў  жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна  павіншавалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Валерый Венідзіктавіч Казлоўскі  і дырэктар  УКП ЖКГ нашага раёна Васілій Іванавіч Бягун.

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі работы калектыву за мінулы год і  пастаўлены задачы на будучыню. Дырэктар працоўнага калектыву Васілій Іванавіч Бягун выказаў словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам камунальнай службы раёна, а таксама ветэранам галіны  за штодзённую няпростую працу і належнае выкананне сваіх  працоўных абавязкаў. Пасля гэтага лепшыя работнікі УКП ЖКГ атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана эканаміст прадпрыемства Алена Міхайлаўна Крывёнак, а падзякай старшыні Віцебскага аблвыканкама – майстар участка Аляксандр Сяргеевіч Каплуноўскі.  Ганаровыя  граматы упраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама на ўрачыстым сходзе работнікаў прадпрыемства атрымалі аператары кацельнай Раман Іосіфавіч Кісель і  Уладзімір Уладзіміравіч Міранчук, а таксама майстар участка Генадзій Пятровіч Каланда. Праца машыніста кацельнай Мікалая Георгіевіча Фёдарава была адзначана Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта. Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў жыллёва –камунальнай гаспадарцы раёна атрымалі  вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Іванавіч Пятроў і машыніст кацельнай Анатолій Іванавіч Кабак.

За  значны асабісты ўклад у паспяховую работу калектыву камунальнай службы раёна  Ганаровыя граматы УКП ЖКГ  атрымалі і  некаторыя іншыя работнікі прадпрыемства. Не засталіся без узнагарод і найбольш актыўныя ўдзельнікі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, а работа прафсаюзнай арганізацыі калектыву атрымала станоўчую ацэнку. .

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Узнагароды атрымалі лепшыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна Узнагароды атрымалі лепшыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна

Comments are closed.

Яндекс.Метрика