Пад Асіповічамі згарэў вальер абаронцаў жывёл, яны падазраюць падпал

Источник материала:  
27.03.2019 13:15 — Разное
Пад Асіповічамі згарэў вальер абаронцаў жывёл, яны падазраюць падпал
euroradio.fm

Раніцай 27 сакавіка ў вёсцы Майсеевічы пад Асіповічамі згарэў вальер абаронцаў жывёл "Птушыны двор", у якім зімавалі дзікія птушкі. Птушнік належаў прадпрыемству "Ахова прыроды", супрацоўнікі якога лечаць параненых птушак. Іх туды звозяць з усёй Беларусі.

"Шчыра кажучы, я не ведаю, каму ён [птушнік. — Еўрарадыё] мог нашкодзіць, — расказвае Еўрарадыё дырэктар ЧПУ "Ахова прыроды" Жанна Сашчанка. — Дом знаходзіцца на хутары — суседзяў як такіх няма. Але гады два таму ўжо была спроба падпалу. На шчасце, тады распал не разгарэўся... У нас там ні печкі не было, нічога такога. З электрычнага абсталявання толькі адна лямпачка вісела".

Цяпер акалічнасці на месцы здарэння высвятляюць супрацоўнікі МНС і Следчага камітэта. Жанна Сашчанка мяркуе, што хтосьці спецыяльна падпаліў птушнік.

У пажары загінуў белы бусел і палявая лунь — драпежная птушка сямейства ястрабіных. Іншых птушак з вальера — 9 белых буслоў і 4 страусаў — атрымалася выратаваць. Двое з чатырох эму ў мітусні збеглі з тэрыторыі "Птушынага двара".

←К концу недели ожидается похолодание до -7°С

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика