Лідскія школьнікі сапсавалі восем аўтамабіляў

Источник материала:  
26.03.2019 12:19 — Разное
Лідскія школьнікі сапсавалі восем аўтамабіляў
pixabay.com

Лідскія міліцыянты раскрылі хуліганства, якое адбылося яшчэ ў мінулым месяцы, піша uvd.grodno.by.

Тады невядомыя пашкодзілі восем аўтамабіляў, прыпаркаваных у прыдваровай зоне на адной з гарадскіх вуліц. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Падчас расследавання міліцыянты выйшлі на некалькіх школьнікаў малодшых класаў. Выявілася, што ў той дзень дзеці гулялі з металічнымі прутамі ў раёне і падрапалі машыны.

Згодна з заканадаўствам, ні адзін са школьнікаў не трапляе пад крымінальную адказнасць, бо не дасягнуў неабходнага ўзросту. Аднак пры сукупнасці абставінаў прадугледжана пастаноўка на ўлік.

Цяпер вырашаецца пытанне пра тое, каб бацькі школьнікаў кампенсавалі шкоду ўласнікам аўтамабіляў.

←Сморгонские районные электросети дают советы по сбережению электроэнергии в быту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика