У цэнтры сталіцы задымілася машына, супрацоўнік ДПС штурхаў яе рукамі (фота)
25.03.2019 18:29
—
Разное
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
У цэнтры Мінска на праспекце Незалежнасці падчас руху задыміўся аўтамабіль "Аўдзі", з яго пацякла нейкая вадкасць. Супрацоўнік ДПС хутка зрэагаваў — ён штурхаў машыну рукамі, каб адагнаць яе ў бяспечнае месца. Здарэнне адбылося ўвечары 25 сакавіка каля Кастрычніцкай плошчы. Там якраз праходзілі затрыманні людзей, якія прыйшлі адзначыць Дзень Волі.