Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!

Источник материала:  
25.03.2019 16:50 — Разное

25 сакавіка 2019 г. ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Горкага адбылася сустрэча з перакладчыкам, дзіцячым пісьменнікам і літаратурным крытыкам Ганнай Янкута (г. Мінск).


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!

Дарослай грамадскасці Ганна вядома як перакладчык гісторый пра Шэрлака Холмса, паэзіі і прозы Эдгара Алана По, Дыкенса, Уолпала, Джэйн Остэн і іншых вядомых пісьменнікаў. А дзеці ведаюць Ганну як аўтарку цікавай кнігі на беларускай мове «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў».


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!

Шпрот — сімпатычны інтэлігентны кот, які жыве у Мінску, любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах. Аднойчы Шпрот знаёміцца з прывідамі і разам з імі расследуе містычна-дэтэктыўную гісторыю знікнення мышэй у парку атракцыёнаў.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!

І вось, нарэшце, кот Шпрот, яго незвычайныя сябры - прывіды Мара і Жан-Жах, спадарыня Мыш і Ганна Якута ў Брэсце! Цудоўная кампанія, праўда? (Але ж прывідаў мы так і не пабачылі: на тое яны і прывіды, каб не паказвацца людзям. Спадзяёмся, што яны такі былі на сустрэчы. Па меншай меры, Шпрот нас у гэтым пераканаў). Сярод гледачоў — яблыку няма дзе ўпасці: чытачы бібліятэкі, вучні СШ № 7 і 13, студэнты-філолагі і выкладчыца БрДУ імя А. С. Пушкіна С. Ф. Бут-Гусаім, бібліятэкары і проста аматары якаснай беларускай кнігі!


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!

Сустрэча была вельмі насычанай: чытанне ўслых урыўка з кнігі, гульні ў перакладчыкаў і ў «веру — не веру», пераапрананні ў Шпрота і прывідаў! Спадарыня Ганна раскрыла таямніцы, як яна прыдумляла кнігу, і расказала пра Лілію Давыдоўскую, мастачку-ілюстратарку выдання, якая зараз жыве ў Каіры. Усе разам мы далі імёны мышкам, што загадкава зніклі ў мінскім парку, станцавалі танец Ката і нават пачаставаліся фірменным маннікам спадарыні Мышы.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64629.php

Ганна Янкута і Кот Шпрот у Брэсце!

Час праляцеў вельмі хутка і весела. Будзем з нецярпеннем чакаць працяг гісторый пра незвычайнага ката і сустрэчу з яго сяброўкай-аўтаркай Ганнай Янкута!

Міхайлава В. А.,

загадчыца аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва

Яндекс.Метрика