У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння павесіўся рабочы

Источник материала:  
25.03.2019 12:32 — Разное
У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння павесіўся рабочы
cheline.com.ua

У будаўніча-мантажным упраўленні №1 Мінскметрабуда ўчыніў самагубства 24-гадовы рабочы. Ён павесіўся ў будынку на вуліцы Ракаўскай, дзе знаходзіцца арганізацыя. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі Мінскметрабуда.

“Павесіўся на свой дзень нараджэння, — распавялі Еўрарадыё рабочыя “Мінскметрабуд”. — З-за дзяўчыны. Гэта шабашнік, не мінчанін. Сімпатычны, высокі хлопец. Сышоў з начной змены, схадзіў у душ, памыўся. Узяў кабель і на чацвёртым паверсе павесіўся”.

У сталіцу іншагародні хлопец прыехаў працаваць зваршчыкам.

У Следчым камітэце Еўрарадыё паведамілі, што выпадак меў месца, па яго факце праводзілася праверка. На думку следчых, у смерці хлопца няма крыміналу.

“Была праверка па факце смерці маладога чалавека, — распавяла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова. — Следчыя звяртаюць увагу, што любыя падрабязнасці не падлягаюць агучванню, бо ў смерці няма крымінальнага складу. Гэта не звязана ні з працай, ні з сям’ёй. Прычына асабістая”.

←Беларусы запустили в Twitter тред: «1 лайк – 1 автозак»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика