24 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віншаванне мясцовай улады
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!
Бытавое абслугоўванне і камунальны сектар ставяцца да ліку найважнейшых сфер жыццезабеспячэння раёна. Дзякуючы добрасумленнай працы і прафесіяналізму працаўнікоў гэтых галін у дамы смаргонцаў прыхо дзіць цяпло і ўтульнасць, добраўпарадкоўваюцца вёскі, а жыхары могуць атрымаць увесь неабходны спектр бытавых паслуг.
Паважаныя працаўнікі, ветэраны галіны! Дзякуем вам за нялёгкую, але важную для насельніцтва працу. Упэўнены, што ваш вопыт, высокі прафесіяналізм і самааддача заўсёды будуць на цэлены на стварэнне яшчэ больш камфортных умоў для жыцця ў нашым рэгіёне. У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, сіл і энергіі. Няхай вам спадарожнічае ўдача, а праца прыносіць радасць і задавальненне. Шчасця, здароўя вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.