Першацветам месца ў лесе

Источник материала:  
22.03.2019 — Разное
Сапраўдная вясна прыходзіць тады, калі пад промнямі сонца з зямлі нясмела паказваюць галоўкі першыя кветкі. Пяшчотныя і кволыя, вельмі нядоўга яны цвітуць, а яшчэ менш стаяць у вазе пасля таго, як людзі зрываюць іх і прыносяць дадому.

Першацветам месца ў лесе
Мала хто задумваецца, што за збор першых вясновых букетаў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць.

“На Смаргоншчыне расце некалькі відаўпершацветаў, занесеных у Чырвоную кнігу”, - расказвае галоўны спецыяліст гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянціна Кароль. “Гэта прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты. Яны выяўлены ўсяго ў шасці месцах па раёне – у Жодзішкаўскім і Сольскім лясніцтвах”.

Валянціна Браніславаўна нагадала, што ў адпаведнасціз артыкулам 24 Закона РБ “Аб раслінным свеце” і на падставе пункта 2 артыкула 15.8 “Парушэнне патрабаванняў па ахове і выкарыстанні дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, месцаў іх жыхарства і вырастання” Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях за вынішчэнне гэтых першацветаў можна атрымаць штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.

Віялета ВОЙТКА.

←Эксперты назвали средние цены на дачи и домики в ближнем "замкадье"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика