У Гомелі "замініравалі" ўпраўленне працы гарвыканкама

Источник материала:  
21.03.2019 15:39 — Разное
У Гомелі "замініравалі" ўпраўленне працы гарвыканкама
З акаўнту Марыі Крываногавай у Фэйсбуку

Невядомая асоба 21 сакавіка паведаміла пра мініраванне будынка упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава

На месца здарэння выязджалі экстранныя службы і следча-аператыўная-група. З будынка эвакуявалі супрацоўнікаў і наведвальнікаў. Сапёры не выявілі выбуховае прыстасаванне.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы.

Дарэчы, гэта за апошнія два дні другое падобнае паведамленне з Гомельшчыны. 20 сакавіка сілавікі затрымалі вядомага блогера Андрэя Павука і пачалі на яго крымінальную справу. Яго падазраюць у такім самым ілжывым паведамленні пра мініраванне будынка Акцябрскага райвыканкама. Пад вечар Павука выпусцілі з міліцыі. 

←Молодёжный театральный форум «Март-контакт» стартовал в Могилёве: какие спектакли больше всего ждут зрители

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика