П'яныя пасажыры пасля ДТЗ у Віцебскім раёне пакінулі параненага кіроўцу

Источник материала:  
21.03.2019 12:51 — Разное
П'яныя пасажыры пасля ДТЗ у Віцебскім раёне пакінулі параненага кіроўцу
Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

У Віцебскім раёне п'яныя пасажыры пакінулі параненага кіроўцу пасля ДТЗ. Прычым сам ён таксама быў п'яны і, уцякаючы з месца аварыі, прайшоў 10 км. Падрабязнасці інцыдэнта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Здарэнне адбылося на дарозе Віцебск-Лёзна. Кіроўца снегаўборачнай машыны паведаміў міліцыянтам пра перакулены аўтамабіль у кювеце каля вёскі Тарасенкі. На месца ДТЗ адправіўся патрульны аўтамабіль. Па дарозе да месца аварыі міліцыянты сустрэлі МАЗ дарожнікаў, якія і знайшлі легкавік без кіроўцы. Разам з кіроўцам спецтэхнікі ў кабіне былі два нецвярозыя хлопца, якія па дарозе папрасілі падвезці. Галасавалі яны недалёка ад месца аварыі.

Адзін з інспектараў звярнуў увагу на пасажыра, запэцканына кроўю, але без заўважных пашкоджанняў. Маладыя людзі катэгарычна адмаўлялі, што маюць дачыненне да ДТЗ. Супрацоўнік ДАІ не паверыў і вырашыў знайсці кіроўцу аўто, якое трапіла ў ДТЗ. Падчас пошукаў ён заўважыў, што на дарозе ляжыць мужчына. Сам ён рухацца ўжо не мог: на галаве была рана, якая моцна крывавіла.

Выявілася, што кіроўца-бяспраўнік, атрымаўшы сур'ёзную траўму ў ДТЗ, паспяшаўся ўцячы з месца аварыі. Пятляючы па дарогах, ён прайшоў амаль 10 кіламетраў, пакуль канчаткова не заблукаў і не страціў сілы. Лекары здолелі дапамагчы яму. Па іх словах, інспектары выратавалі яму жыццё.

←Эйсмонт вдохновила молодежный бренд LSTR на выпуск носков с автозаками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика