Пад Салігорскам узарвалася кацельня Дома культуры
21.03.2019 12:03
—
Разное

mchs.gov.by
20 сакавіка ў 14:59 салігорскіх ратавальнікаў выклікалі ў вёску Хорастава. Там пасля выбуху абвалілася кацельня каля дома культуры, паведамляе прэс-служба МНС.
На месцы здарэння супрацоўнікі МНС высветлілі, што ў будынку разарваўся ацяпляльны кацёл. Пасля разбурэння будынка пажару не было. Качагар падчас выбуху быў на тэрыторыі дома культуры і займаўся нарыхтоўкай дроў. Пры выбуху ён не пацярпеў.
Пазней высветлілася, што ў 13:00 кацельню абясточылі пры электрамантажных работах у доме культуры. У выніку спынення вадзяной помпы ў працуючым катле спынілася цыркуляцыя вады, што і выклікала выбух.
Пры інцыдэнце былі пашкоджаныя сцены, перакрыцце і дах будынка кацельні. Пацярпелых няма.