Амаль без ападкаў і да 11 градусаў цяпла

Источник материала:  
21.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Бліжэйшым часам, па дадзеных спецыялістаў, надвор’е на тэрыторыі Нясвіжскага раёна свой характар не зменіць: будзе пахмурна з праясненнямі, прагназуюцца невялікія ападкі, часам — ветрана, тэмпература будзе адпавядаць кліматычным нормам сакавіка.

Сёння, 21 сакавіка, спецыялісты абяцаюць воблачнае без праяснення надвор’е, вецер — паўночна-заходні, але не такі вялікі: 5 — 7 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе +6…+8 °С, ноччу — таксама да 8 цяпла.

Амаль без ападкаў і да 11 градусаў цяпла

Beautiful sunlight through clouds

У пятніцу, 22 сакавіка, ранкам магчымы невялікі дождж і пахмурнасць, удзень — малавоблачнае надвор’е. Вецер паўночна-заходняга напрамку ўзмоцніцца да 7 — 9 м/с, парывы могуць дасягаць 18. Удзень 9…10 градусаў вышэй за нуль, уначы — ад -1 да +2 °С.

У суботу, 23 сакавіка, прагназуецца яснае, амаль бязвоблачнае, надвор’е. Ападкаў не прадбачыцца. Паўночны вецер сцішыцца да 3 — 5 м/с. Удзень 6…11 градусаў са знакам “+”, ноччу — +5 °С.

Нядзеля, 24 сакавіка, верагодней за ўсё, стане больш пахмурнай, а ў першай палове дня магчымыя ападкі ў выглядзе дажджу. Вецер — паўночна-заходні — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Паветра прагрэецца ўдзень да +9…+11 °С, ноччу — 2…3 градусы вышэй за нуль.

Суцэльную воблачнасць абяцаюць сіноптыкі ў першы дзень наступнага тыдня. На працягу дня — невялікі дождж. Вецер будзе неістотным. Удзень слупок тэрмометра пакажа 7…9 градусаў цяпла, уначы — каля 3…4 градусаў са знакам “+”.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Высоким быть хорошо!» Парень из Лиды рассказал о службе в роте почетного караула

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика