На пажары ў Бабруйску выратавалі інваліда (фота, відэа)
21.03.2019 09:16
—
Разное
mogilev.mchs.gov.by
20 сакавіка ў 13:21 бабруйскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у пяціпавярховым жылым доме на вуліцы Ульянаўскай. Гарэла кватэра на другім паверсе, якая належыць 91-гадовай пенсіянерцы.
Супрацоўнікі МНС выратавалі з кватэры сына гаспадыні — 54-гадовы мужчына з'яўляецца інвалідам 2-й групы (апорна-рухальны апарат). Ён пры пажары не пацярпеў.
Агонь пашкодзіў шыбы на гаўбцы і ў акне, аздабленне і маёмасць на гаўбцы, а таксама маёмасць у кватэры.
Прычына пажару высвятляецца.