На заводзе "Нёман" у Лідзе здарыўся пажар
21.03.2019 08:15
—
Разное

pixabay.com
20 сакавіка ў 17:46 у Лідзе сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі "Маланка" выявіла пажар на тэрыторыі філіяла "Аўтазборачны завод "Нёман" ААТ "МЗКЦ". Загаранне ўзнікла ў аднапавярховым будынку цэха па вытворчасці шклопластыкавых вырабаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Агонь пашкодзіў 10 квадратных метраў аздаблення сцяны цэха, закураная столь. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Мяркуецца, што адкіды пакрыцця дэталяў загарэліся самі ў выніку хімічнай рэакцыі.