Да +13 будзе 21 сакавіка
20.03.2019 13:30
—
Разное
БЕЛТА
21 сакавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, уначы па поўначы парывісты.
Уначы будзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 вышэй за нуль.