У светлагорскай кватэры загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку (фота)
20.03.2019 10:49
—
Разное

ranak.me
Светлагорскія ратавальнікі 19 сакавіка каля 18-й гадзіны атрымала паведамленне пра пажар у адной з кватэраў шматкватэрнага дома, паведамляе ranak.me.
Высветлілася, што там загарэўся гіраскутар, пастаўлены на зарадку. У кватэры ў гэты час была толькі 10-гадовая дзяўчынка. Яна не разгубілася і паклікала на дапамогу суседзяў. Дарослыя справіліся з з агнём яшчэ да прыезду ратавальнікаў.
Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, агледзелі дзіця: дзяўчынка не пацярпела.