Два лідчукі памерлі, выпіўшы шклоачышчальнік (фота)

СК
Следчы камітэт займаецца праверкай па факце смерці 31-гадовага і 37-гадовага жыхароў Ліды, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
Целы мужчын без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці былі знойдзеныя 15 сакавіка ў кватэры. Тамсама следчыя знайшлі пластыкавыя каністры, у якіх быў шклоачышчальнік. У адной з каністр часткі вадкасці не было. Акрамя таго, следчыя знайшлі пустую ёмістасць з рэзкім хімічным пахам.
Папярэдняй версія здарэння лічыцца атручанне пасля ўжывання шклоачышчальніка.
Дарэчы, такое ж здарэнне адбылося ў іншым раёне Гродзеншчыны. У Іўі атруціліся 52-гадовы і 60-гадовы мужчыны. Адзін з іх памёр, а другому яшчэ аказваюць меддапамогу. Следчыя выявілі, што 15 і 16 сакавіка абодва мужчыны пілі тасол. Следчыя забралі палімерную ёмістасць з рэшткамі тасолу.