У мінскім аэрапорце згубілася пенсіянерка-паломніца
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / airport.by
Мінская міліцыя шукае зніклую без вестак 64-гадовую Таццяну Вараб'ёву, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
14 сакавіка яна прыляцела ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск-2" з Ізраіля, куды лятала ў паломніцтва. У 23.33 жанчына прайшла мытны кантроль. Пасля гэтага пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.
Прыкметы жанчыны: рост 152 см, нармальны целасклад, вочы зялёна-карыя, валасы афарбаваныя ў цёмна-каштанавы колер (амаль чорныя). Асаблівыя прыкметы: на ніжняй сківіцы амаль няма зубоў, у раёне скроні пігментная пляма памерам з 1-капеечную манету.
Была апранутая ў чорную падшываную ромбамі (10х10 см) кароткую куртку, чорныя джынсы, сінія замшавыя кеды, магчыма кепі, джэмпер зялёны з вялікім пластыкавым гузікам каля каўняра. Можа быць дэзарыентаваная.
Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне Таццяны Вараб'ёвай, просяць паведаміць у Цэнтральнае РУУС Мінска па тэлефонах: 8 (017) 288-79-02, 8 (044) 715-16-05 альбо па тэлефоне 102.