У Мазыры кіроўца пасігналіла пешаходу, а ён разбіў лабавое шкло Renault
18.03.2019 11:54
—
Разное

Скрыншот з відэа тэлеканала "Мазыр".
У Мазыры кіроўца пасігналіла пешаходу, які пераходзіў праезную частку перад аўтамабілем, а ён у адказ разбіў лабавое шкло Renault. Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", здарэнне адбылося напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. Мужчына пасля нападу на аўтамабіль, пайшоў па сваіх справах. Кіроўца кінулася за ім і дагнала. Аднак мужчына яе брудна аблаяў і сышоў. Міліцыя шукае хулігана, які трапіў на відэа.