У Барысаве падчас пажару ў адміністрацыйным будынку загінуў чалавек

Источник материала:  
18.03.2019 10:19 — Разное
У Барысаве падчас пажару ў адміністрацыйным будынку загінуў чалавек
mchs.gov.by

У Барысаве падчас пажару ў двухпавярховым адміністрацыйна-бытавым будынку загінуў чалавек. Здарэнне адбылося ўначы 18 сакавіка. Узгаранне было на першым паверсе, на другім — задымленне.

Як інфармуе прэс-служба МНС, праз акно другога паверха на лесвіцы былі выратаваны два чалавекі. Яшчэ двух мужчын знайшлі ў калідоры першага паверха, яны былі ў несвядомым стане. Ратавальнікі іх вынеслі і перадалі медыкам. Пазней лекар канстатаваў смерць аднаго з іх, другога пацярпелага шпіталізавалі.

Пажар хутка ліквідавалі. Агонь паспеў знішчыць маёмасць на плошчы 4 на 6 метраў. Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

←Ирак, Казахстан и Нигерия могут войти в мониторинговый комитет ОПЕК+

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика