У Мінску мужчыне стала блага за рулём і ён урэзаўся ў святлафор
17.03.2019 17:48
—
Разное

Фота: 1prof.by
У Мінску на праспекце Пераможцаў легкавік урэзаўся ў святлафор. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую гарадскую ДАІ, гэта здарылася сёння, 17 сакавіка.
Кіроўца БМВ ехаў па праспекце з боку вуліцы Вясёлкавай у кірунку вуліцы Нарачанскай. У пэўны момант ён не справіўся з кіраваннем і наскочыў на бардзюр, а тады і на святлафорны аб’ект. Мяркуецца, што мужчыне стала блага за рулём.
У выніку аварыі кіроўца атрымаў траўмы, якія ацэньваюцца як менш цяжкія, і цяпер шпіталізаваны.