У Быхаўскім раёне грузавік без кіроўцы здзейсніў ДТЗ
17.03.2019 15:55
—
Разное

Фота: ДАІ
У Быхаўскім раёне грузавік без кіроўцы пратараніў прыпаркаваны непадалёк легкавы “Фольксваген”. Здарылася гэта 14 сакавіка ў вёсцы Седзіч на вуліцы Цэнтральнай, паведамляе ў сваёй суполцы Вконтакте Быхаўская раённая ДАІ.
Кіроўца грузавіка “Газ” запаркаваў транспартны сродак і пайшоў, не паставіўшы яго на ручны тормаз. Грузавік пачаў самаадвольна рухацца і ўрэзаўся ў прыпаркаваны непадалёк легкавік, які атрымаў механічныя пашкоджанні.
ДАІ заклікае кіроўцаў быць пільнымі і рабіць захады па перадухіленні самаадвольнага руху аўтамабіляў.