У Мазыры пешаход разбіў лабавое шкло ў машыне, бо кіроўца яму пасігналіла
17.03.2019 12:51
—
Разное
Скрыншот
У Мазыры пешаход разбіў лабавое шкло ў машыне, кіроўца якой яму пасігналіла. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, гэты інцыдэнт здарыўся яшчэ напярэдадні Міжнароднага жаночага дня.
Аўтамабіль “Рэно” спыніўся на пераходзе ля мясцовай крамы “Жамчужына”. Адзін з пешаходаў няспешна рухаўся па “зебры” і кіроўца машыны яму пасігналіла. Тады пешаход спыніўся і ўдарыў кулаком па лабавым шкле машыны.
Кіроўца выбегла з машыны і дагнала мужчыну, пачала высвятляць з ім адносіны, але кажа, што ў адказ атрымала толькі нецэнзурныя выразы. Да таго ж на відэа бачна, што мужчына штурхануў жанчыну, машыну якой сам пашкодзіў.
Міліцыя шукае падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.