Сёння ў Iўi адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Источник материала:  
16.03.2019 — Разное

На сцэне Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.выступiлi харавыя калектывы з Астравецкага, Ашмянскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Трэба адзначыць, што калектывы астатнiх раёнау выступяць заўтра у Ваўкавыску. 

Сёння ў Iўi адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Такім парадкам фестываль праходзіць кожны год у сакавіку ці красавіку з 1999 года, а гэта значыць, што сёлета ён юбiлейны, з чым i вiншуем яго ўдзельнiкаў, арганiзатараў i шчырых прыхiльнiкаў! 
На фестывалi сёння выступiлi 14 творчых калектываў, у тым лiку па два з Лiдскага, Смаргонскага, Карэліцкага и нашага раёнаў. Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных групаў, а таксама аўтарскія паэтычныя творы. Падчас выступленняў многiх ветэранскiх калектываў гучалi аўтарскiя вершы, а калектыў з Воранава ў свой канцэрт уключыў i танцавальныя элементы. 

Свята доўжылася некалькі гадзiн, якiя для гледачоў i абласнога журы праляцелi, як iмгненне. 
Завяршэнне мерапрыемства было не менш хвалюючым i прыгожым. Героем " дня" стаў ветэранскi калектыў з Воранава " Землякi", таму што менавiта на свяце было афіцыйна абъяўлена пра прысваенне хору пачэснага і высокага звання "народны". 

Сёння ў Iўi адбыўся абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”

Не засталіся па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства і ветэраны-удзельнiкi калектываў, якiя нягледзячы на ўзрост 85 i болей гадоў не старэюць душой, не развітваюцца з песней. Ад iмя абласной грамадскай арганiзацыi "Беларускi фонд мiра" падарункi ўручыў А. Раманюк, старшыня Iўеўскай раённай грамадскай структуры.
I вельмi прыемна, што абласное журы заўважыла нашых маленькiх танцораў з Iўеўскай школы мастацтваў ( кiраўнiк М. Шыдлоўская), якiя адкрывалi юбiлейны фестываль паважаных ветэранаў з усiх куткоў любiмай Гродзеншчыны - прыгожай зямлi таленавiтых людзей.

←Отец Юлии Началовой назвал причину смерти дочери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика