У нядзелю на паўднёвым захадзе краіны будзе да +14
16.03.2019 13:59
—
Разное

Фота: "Мінск-Навіны"
У бліжэйшыя суткі, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на значнай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу.
На асобных участках дарог уначы будзе галалёдзіца. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні парывісты, удзень — паўднёвы, слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень чакаецца 4-10 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе будзе да +14, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.