У Салігорскім раёне разбіўся легкавік, два чалавекі загінулі
16.03.2019 12:51
—
Разное

Фота: ДАІ
У Салігорскім раёне ў дарожна-транспартнай аварыі загінулі два чалавекі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ, здарэнне адбылося ў ноч на 16 сакавіка каля вёскі Махновічы.
Аўтамабіль БМВ рухаўся па дарозе Старобін-Скоўшын-Сосны ў бок Старобіна. 20-гадовы кіроўца няправільна абраў хуткасць і не ўлічыў, што дарога вільготная і коўзкая. У выніку машыну занесла, яна з’ехала ў кювет і там урэзалася ў дрэва.
Загінулі два пасажыры легкавіка — аднаму быў 21 год, другому 32 гады. Кіроўца атрымаў пашкоджанні і трапіў у лякарню. Па факце здарэння вядзецца праверка.