Па выніках абласнога адкрытага конкурсу “Новыя імёны” ў намінацыі “Баян, акардэон” узнагародамі рознага ўзроўню адзначаны восем акардэаністаў Радунскай дзіцячай школы мастацтваў

Источник материала:  
16.03.2019 — Разное

Па выніках абласнога адкрытага конкурсу “Новыя імёны” ў намінацыі “Баян, акардэон” узнагародамі рознага ўзроўню адзначаны восем акардэаністаў Радунскай дзіцячай школы мастацтваў

У малодшай і сярэдняй групах лаўрэатамі I ступені сталі браты Сяргей і Аляксандр Чывелі.

14 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа больш 100 навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Прынёмання, іх настаўнікаў і бацькоў віталі дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа А.М.Саладухін і старшыня журы, выкладчык каледжа С.І.Кедук. 


Па выніках абласнога адкрытага конкурсу “Новыя імёны” ў намінацыі “Баян, акардэон” узнагародамі рознага ўзроўню адзначаны восем акардэаністаў Радунскай дзіцячай школы мастацтваў

У творчай барацьбе прынялі ўдзел восем выхаванцаў Радунскай ДШМ, і ўсе яны вярнуліся дамоў з узнагародамі. Прыемна адзначыць, што ў малодшай і сярэдняй групах акардэаністаў перамагла сям’я Чывель: сваімі вучнямі Сяргеем і Аляксандрам бацька-настаўнік Аляксандр Станіслававіч вельмі ганарыцца. Зрэшты, як і Валерыяй Карпінскай (дыплом II ступені), Алесяй Хшаноўскай (грамата за паспяховае выступленне). Мы таксама віншуем Эльвіру Струхоўскую і Юлію Вадэйку (дыпломы III ступені), Караліну Янкелайць і Кацярыну Кіндар (граматы за паспяховае выступленне), а таксама іх настаўнікаў — Таццяну Уладзіміраўну Навікевіч, Віталія Вацлававіча Пышынскага, Сяргея Віктаравіча Кунея, і жадаем, каб імёны нашых землякоў ганарова гучалі і за межамі нашай краіны. Поспехаў вам!


Па выніках абласнога адкрытага конкурсу “Новыя імёны” ў намінацыі “Баян, акардэон” узнагародамі рознага ўзроўню адзначаны восем акардэаністаў Радунскай дзіцячай школы мастацтваў

Галіна ШЛЕМПА.

←Белорусская оппозиция призвала выслать из страны российского посла Бабича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика