У Шчучыне 80-гадовы кіроўца ўчыніў ДТЗ і трапіў у лякарню
16.03.2019 11:23
—
Разное
![У Шчучыне 80-гадовы кіроўца ўчыніў ДТЗ і трапіў у лякарню](http://www.21.by/pub/news/2019/03/1552727811297555.jpg)
Фота: ДАІ
У Шчучыне 80-гадовы кіроўца легкавіка “Сузукі” ўчыніў ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Астроўскага і Савецкай.
Кіроўца “Сузукі” разам з сынам ехаў па Астроўскага і перад выездам на Савецкую, якая з’яўляецца галоўнай дарогай, азірнуўся па баках. Як і належыць, прапусціў адзін аўтамабіль, але не заўважыў “Альфа Рамэо”, што рухаўся з левага боку з уключанымі фарамі.
У выніку адбылося сутыкненне. Абедзьве машыны значна пашкоджаныя. Сталага веку кіроўца, які і справакаваў ДТЗ, трапіў у лякарню. Адметна, што раней яго не прыцягвалі да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.