На Чыжоўскім вадасховішчы рыбакоў знялі з адколатай крыгі
16.03.2019 10:10
—
Разное

Фота: МНС
На Чыжоўскім вадасховішчы адкалолася крыга, на якой былі двое рыбакоў. Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, гэта здарылася 15 сакавіка каля 17:00 на супраць дома №60 па вуліцы Галадзеда. Двое мужчын, што апынуліся на крызе, патэлефанавалі выратавальнікам і папрасілі дапамогі.
Ільдзіна была памерам 70х300 метраў, таўшчынёй 13 см. Глыбіня вадасховішча тут складае 3 метры. Крыгу аднесла на 200 метраў ад берага.
Рыбакоў даставілі на бераг. Мужчыны не пацярпелі і дапамога медыкаў ім не спатрэбілася.