Сям'я брэстаўчан памерла ад сурагатнага алкаголю
15.03.2019 18:20
—
Разное

Следчы камітэт
15 сакавіка ў брэсцкую міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў суседнім прыватным доме некалькі дзён адчыненыя ўваходныя дзверы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім тэлеграм-канале.
Міліцыянты выявілі ў доме целы трох чалавек. Выявілася, што гэта сям'я жыхароў Брэста — 62-гадовы мужчына, 58-гадовая жанчына і іх 31-гадовая дачка. На целах не было прыкметаў гвалтоўнай смерці.
Асноўная версія здарэння, якую вылучылі праваахоўнікі, — ужыванне сурагатнага алкаголю. З месца здарэння на экспертызу адправілі разнастайныя вадкасці.