Канцэрт Віктара Каліны зноў хочуць адмяніць, ён у адказ разважае пра здраднікаў

Источник материала:  
15.03.2019 14:05 — Разное
Канцэрт Віктара Каліны зноў хочуць адмяніць, ён у адказ разважае пра здраднікаў
"Незалежнымі мы ніколі не былі і не будзем, але суверэннымі застацца абавязаныя!"

13 сакавіка на партале "Зручны горад" з'явілася петыцыя з патрабаваннем адмяніць канцэрт "легенды рускага шансона" Віктара Каліны. Выступ беларускага шансанье, які неаднаразова заяўляў пра сваю падтрымку баевікоў так званых “ДНР” і “ЛНР”, павінен адбыцца ў Вілейцы 2 красавіка. За два дні петыцыю падпісаў 641 чалавек.

"Каліна Віктар Уладзіміравіч, меў вопыт ваенных дзеянняў у складзе ірэгулярных бандфармаванняў, якія дзейнічаюць на Паўднёвым усходзе Украіны. У прыватнасці, шансанье выступае ў расійскай ваеннай форме з узнагародамі "ДНР" на грудзях. Варта адзначыць, што падчас баявых дзеянняў Каліна Віктар Уладзіміравіч праяўляў крайнюю жорсткасць у дачыненні да ваеннапалонных салдат і афіцэраў ВСУ, адсякаючы ім вушы сапёрнай лапатай, пра што з гонарам казаў асабіста, пры гэтым выказваючы намер прымяняць падобную практыку ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь з адрознай ад яго грамадзянскай пазіцыяй", — заяўляецца ў петыцыі.

←Белорусский рубль нокаутировал все валюты на торгах в пятницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика