Афіцэр у Печах выратаваў салдата, які выраніў баявую гранату ў акоп
14.03.2019 15:22
—
Разное

pixabay.com
На занятках па агнявой падрыхтоўцы ў Печах салдат і афіцер былі параненыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Здарэнне адбылося 14 сакавіка. Падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы вайсковец тэрміновай службы выраніў у акоп баявую ручную наступальную гранату РГД-5.
Сітуацыю выратаваў кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Д. Філіповіч. паводле Мінабароны, ён літаральна выкінуў свайго падначаленага за межы акопа і закрыў яго сваім целам.
Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканак ног. Іх жыццю нічога не пагражае.