У Мінску знайшлі дзяўчынак, якія зніклі па дарозе з дзіцячага садка
14.03.2019 09:14
—
Разное
vk.com/angel_search
У Мінску знайшлі дзяўчынак ва ўзросце 6 і 7 гадоў, якія зніклі па дарозе з дзіцячага садка. Яны ішлі дахаты разам з бацькамі, пабеглі наперад. Калі дарослыя спахапіліся, дзяцей не было. Здарэнне адбылося пасля 19-й гадзіны ў сераду ў Сухараве. Да пошукаў падключыліся валанцёры з атрада "Анёл", больш за 150 добраахвотнікаў. Праз некалькі гадзін Рыту і Арыну заўважыў таксіст і прывёз іх у штаб "Анёла". Яны сказалі, што пайшлі пагуляць. На шчасце, з імі ўсё ў парадку.