Асіповічы: хроніка здарэнняў
РАУС
У гараджаніна, які 4 сакавіка заснуў у лясным масіве недалёка ад вул. Юбілейнай, выкралі заплечнік з ноўтбукам. Асіпаўчанін паведаміў, што з гаража ГБК “Чыгуначнік” па вул. Патоцкага выкрадзены мапед “Рыга-13”. Яго 7 чысла знайшлі каля базы адпачынку “Бярозка”.
РАСК
У ноч на 5 сакавіка нецвярозы асіпаўчанін пашкодзіў колы 14 аўтамабіляў.
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да 24-гадовага жыхара райцэнтра, які 25 лютага паўторна ўступіў у палавую сувязь з асобай, што не дасягнула 16 гадоў.
2 справы заведзены па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій: 8 лютага невядомы праз несанкцыянаваны доступ да старонкі жыхара Мазыра ў сацсетцы “ВКонтакте” разаслаў зарэгістраваным карыстальнікам паведамленні аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак; 15 чысла невядомы здзейсніў несанкцыянаваны доступ да старонкі асіпаўчанкі ў той жа сацсетцы і заблакіраваў яе.
Раней не судзімая гараджанка ў 2011 годзе падманным шляхам завалодала 80 руб., што належалі прадпрыемству.
ДАI
Зарэгістравана 2 дарожна-транспартныя здарэнні. Папярэджана 145 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 4 “бяспраўнікі”, 36 пешаходаў, 2 нецвярозыя вадзіцелі.
Дэпартамент аховы
Адміністрацыйна пакараны 16 нецвярозых асоб у грамадскіх месцах, па 1 — што парушылі правілы дарожнага руху і здзейснілі дробнае хуліганства, 2 — за дробныя крадзяжы, 6 — іншыя правапарушэнні.
РАНС
4 сакавіка каля 16 гадзін у выніку пажару пацярпела кватэра на 5-м паверсе дома па вул. Рабоча-Сялянскай.
IАЖіРС
Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання; узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі.