Акция «Берегите детей» проходит в Докшицком районе

Источник материала:  
13.03.2019 — Разное

Акция «Берегите детей» проходит в Докшицком районе
Рэспубліканскую прафілактычную акцыю па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму “Беражыце дзяцей” з 6 па 15 сакавіка аб’явіла Дзяржаўтаінспекцыя. Дзеці і дарога – адна з самых балючых тэм як для пешаходаў, так і для вадзіцеляў. Статыстыка свед­чыць, што траўмы, атрыманыя ў выніку ДТЗ, з’яўляюцца адной з асноўных прычын смяротнасці непаўналетніх.
Толькі за мінулыя суткі ў рэспубліцы адбылося 251 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Здзейснена 5 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 4 атрымалі траўмы. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення затрыманы 93 вадзіцелі. За перавышэнне хуткасных рэжымаў аштрафаваны 561 кіроўца. Выяўлены 201 факт упраўлення транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць на гэта права. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнута 965 пешаходаў, з іх 308 — за адсутнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. 187 пешаходаў знаходзілася ў стане ап’янення. Па вобласці з пачатку 2019 года адбылося 5 ДТЗ, у якіх дзеці атрымалі раненні.
Пешаходы павінны праяўляць павышаную асцярожнасць пры ўдзеле ў дарожным руху. Пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых для гэтага месцах. Перад выхадам на праезную частку абавязкова трэба пераканацца, што ўсе аўтамабілі спыніліся. Акуратна набліжайцеся да краю праезнай часткі, каб не паслізнуцца і не ўпасці пад калёсы. Будзьце ўважлівымі ў дварах. Пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі. На загарадных трасах рухайцеся па абочыне і толькі ў крайніх выпадках – па краі праезнай часткі абавязкова насустрач руху транспартных сродкаў.
Я. ХІЛЬКО,
в.а. начальніка АДАІ РАУС капітан міліцыі.

←Экс-менеджер Tesla заявил, что компания следит за своими сотрудниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика