У Хойніках у штучным вадаёме патанула 13-гадовая школьніца

Источник материала:  
13.03.2019 10:55 — Разное
У Хойніках у штучным вадаёме патанула 13-гадовая школьніца
З архіву Bymedia.net

У Хойніках у штучным вадаёме патанула 13-гадовая школьніца. Трагічнае здарэнне адбылося 11 сакавіка. Дзяўчынка гуляла з сяброўкай. Раптоўна яна паслізнулася і ўпала, самастойна выйсці на бераг (ён быў вельмі круты) не змагла. У гэты час сяброўка бегала па дапамогу. Дарослыя дасталі школьніцу, але выратаваць жыццё не змаглі, інфармуе minsknews.by.

Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Вядома, што глыбіня вадаёма складае менш за паўметра. Магчыма, дзяўчынка падчас падзення ўдарылася.

БЕЛТА дадае, што дзяўчынкі рабілі здымкі каля штучнага вадаёма. У гэты момант адна з іх і спатыкнулася, упала ў ваду. Яе сяброўка патэлефанавала дарослым (маці і бацьку пацярпелай) і яны хутка прыбеглі на месца здарэння. Тым не менш, ужо было запозна. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць школьніцы. Прызначаны экспертызы.

←МИД: Лучше без иностранных военных баз на территории Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика