Расійскія серыялы – частка інфармацыйнай вайны супраць Беларусі?
12.03.2019 18:21
—
Разное

"Ты дзе набыла гэтую гадасць?" – "У краме "Продукты из Белоруссии"
Героі адназу двух новых камедыйных серыялаў, знятых у Расіі, раптам пачалі негатыўна выказвацца пра Беларусь і беларускае. Гэта заўважылі аўтары тэлеграм-канала “Священный Белавуд”:
“У "Дзвюх дзяўчынах на мялі" (вытворчасць канала "Пятнiца") гераіні ядуць тухлыя вустрыцы, набытыя ў краме “Продукты из Белоруссии ", а ў "Адаптацыі" амерыканскія ЦРУ-шнікі называюць Беларусь дупай свету, недзе побач з Угандай.
Гэта ўсё, што трэба ведаць пра якасць гумару нашых "братэрскіх" серыяламэйкераў”.
Адзінае, што цешыць у гэтай сітуацыі: па нейкім недаглядзе "црушнікі" ў рускім перакладзе выразна прамаўляюць "Беларусь", а не "Белоруссия":