"Женщина года Миорщины" на сцене РДК

Источник материала:  
12.03.2019 — Разное
>

"Женщина года Миорщины" на сцене  РДК Фота з мерапрыемства глядзіце тут

Канцэртная праграма, напоўненая цёплымі віншаваннямі, прызнаннямі ў адрас жанчын, традыцыйна прайшла з аншлагам. Глядзельная зала раённага Дома культуры ледзьве ўмясціла ўсіх наведвальнікаў.

Высокую місію цудоўных прадстаўніц чалавецтва папулярызуе конкурс “Жанчына года Міёршчыны”. Яго вынікі ў пяці намінацыях падвялі напярэдадні восьмага сакавіка. Лаўрэаткі пачэснага звання ўмелыя і старанныя, вясёлыя і задумлівыя, розных прафесій і захапленняў. У кожнай чыстая душа і вартае павагі жыццё.

  

"Женщина года Миорщины" на сцене  РДК Гэта засведчыў відэаальбом, якім распачалі ўрачыстую цырымонію. Пасля прыбіральшчык тэрыторыі УП ЖКГ Валянціна Варонька, намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ліліяна Батарчук, галоўны эканаміст ААТ “Мікалаёўскі” Наталля Мядзелец, дырэктар Язненскай сярэдняй школы Людміла Жойдзік, загадчыца акушэрскага аддзялення Міёрскай ЦРБ Ганна Ерафеева падняліся на сцэну. Віншаваў і ўзнагароджваў уладальніц пачэс- нага тытулу першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шокель. Словы падзякі адрасаваў усім жанчынам, якія дасягаюць высокіх вынікаў у вытворчай і грамадскай дзейнасці, выхоўваюць дзяцей і ўсё паспяхова і гарманічна спалучаюць.

  
"Женщина года Миорщины" на сцене  РДК Цудоўнымі мелодыямі задаў тэмп і тон усяго свята аркестр баянаў і акардэонаў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца. Яго падтрымлівалі паэзія, прыгожыя выказванні, патрэбныя словы ў адрас жанчын з вуснаў сур’ёзных прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва. Рэжысёр Вольга Борская задзейнічала ў сцэнарыі таленавітых паэтаў, у ліку якіх Аляксей Рачыцкі, выдатных дэкламатараў, у чым няма роўных Дзмітрыю Маскаленку, маладзёжны склад тэатра мініяцюр “Свае хлопцы”, прадстаўнікоў мужчынскіх прафесій, якія скаралі вакальным майстэрствам.

  
"Женщина года Миорщины" на сцене  РДК Тым часам падсілкаваная моцнымі пачуццямі жаночая прыгажосць ззяла, нібы вясенняя кветка. Прыгожыя ўборы, статнасць і элегантнасць — дэфіле міёрскіх лэдзі асляпіла глядацкую залу. Вялі праграму чароўныя Марына Дзям’янава, Алеся Барысоўская і Ірына Цярэнцьева. Какетліва і з гумарам разважалі яны на тэму свята, спрачаліся, што неабходна жанчыне для шчасця. А яшчэ свавольнічалі ў танцах з сяброўкамі па студыі руху і пластыкі “Шпілька”. Прыгожыя камбінацыі, сінхроннасць, усмешка на вуснах, гнуткія рукі. Усё стыльна і з густам.  

  
"Женщина года Миорщины" на сцене  РДК Добры настрой цікавымі нумарамі задавалі маленькія артысты дзіцячага садка №1 і юныя вакалісты гуртка “Бэмс”, ансамбля “Гітар-Бэнд”. Акцёры тэатра авангарднай моды прадставілі розныя варыянты багатых убораў з футравай калекцыі, без якіх не абысціся ў жаночым гардэробе. Усё, што гучала ў песнях у выкананні артыстаў горада і раёна, умела абыгрывалі выхаванцы тэатральна-харэаграфічнага "Женщина года Миорщины" на сцене  РДК аддзялення школы мастацтваў. Прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва прысвячалі нумары адзін ярчэй за другі. Уражвалі яны не толькі бабуль, матуль, сясцёр, але і ўсіх гасцей. А кульмінацыяй танцавальна-песеннага параду стала выступленне горача любімага земляка Віталя Хаданёнка.

  
Са сцэны ўвесь час гучалі словы падзякі "Женщина года Миорщины" на сцене  РДК жанчынам за дабрыню, невычэрпную энергію, уменне клапаціцца, ахоўваць дамашні ачаг, падтрымліваць у цяжкі час, натхняць на подзвігі, накіроўваць сілы, талент і ўменні мужчын у правільнае рэчышча. Прыемна, што хаця б у святочны дзень гэта цэніцца. Пажаданняў пачулі шмат, галоўнае, каб усе збываліся. 

  

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Белорусы стали делать мебель из конструктора типа «Лего». Часть ее уже показали на выставке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика