У Круглянскім раёне забілі непаўналетнюю дзяўчыну

Источник материала:  
12.03.2019 14:06 — Разное
У Круглянскім раёне забілі непаўналетнюю дзяўчыну
sk.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці расследуе крымінальную справу па забойстве 16-гадовай дзяўчыны.

Целы дзяўчыны знашлі ўвечары 11 сакавіка ў закінутым доме ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна. Следча-аператыўная група з удзелам экспертаў правяла агляд месца злачынства, зафіксавала сляды, а таксама выявіла прадметы, з дапамогай якіх высветлілі асобу падазраванага.

Пры аглядзе месца здарэння следчыя таксама пабачылі сляды абутку, якія вялі ў бок лесу. Пасля пагоні міліцыянты затрымалі 20-гадовага падазраванага за 20 кіламетраў ад вёскі Хількавічы.

Як выявілі следчыя, малады чалавек задушыў дзяўчыну падчас сваркі ў гэты ж дзень. Раней хлопца ўжо судзілі за ўхіленне ад прызыву ў войска і ўхіленне ад выплаты штрафу. 11 сакавіка ён толькі вызваліўся з папраўчай установы, дзе адбываў пакаранне — адзін месяц арышту.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

←Xiaomi назвала дату анонса недорогого Redmi 7

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика