9 сакавіка ва ўстановах культуры Ганцаўшчыны было весела і шматлюдна. У гэты дзень па ўсім раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія можна ахарактарызаваць адным выразам – свята творчасці.
Асноўнае мерапрыемства адбылося ў гарадскім Доме культуры, дзе прайшоў раённы агляд-конкурс абласных фестываляў і свят: сучаснага мастацтва «Эстрадны МІХ», народнага гумару «Спораўскія жарты», нацыянальных культур. Гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад эстрадна-джазавай музыкі, спеваў, танцаў, гумару і іншых самых разнастайных творчых нумароў.
Вашай увазе невялікі фотарэпартаж з дадзенага мерапрыемства.
(Visited 1 times, 1 visits today)