У Гомелі трое мужчын перакрылі рух міліцэйскаму аўтамабілю

Источник материала:  
11.03.2019 18:00 — Разное
У Гомелі трое мужчын перакрылі рух міліцэйскаму аўтамабілю
Скрыншот з відэа.

У Гомелі трое мужчын перакрылі рух міліцэйскаму аўтамабілю. Яны спрабавалі вызваліць затрыманага праваахоўнікамі. Як інфармуе сайт gomel.today, здарэнне адбылося ўвечары 7 сакавіка на вуліцы Ільіча каля аднаго з рэстаранаў. Нарад міліцыі на вуліцы затрымаў моцна п'янага мужчыну, якога пасадзілі ў машыну. Пры гэтым ён супраціўляўся. На дапамогу затрыманаму прыйшлі трое мужчын, якія сталі перад аўтамабілем, каб ён не мог праехаць.

На месца здарэння міліцыянеры выклікалі АМАП. Яго байцы хутка навялі парадак — у мужчын знікла жаданне перашкаджаць працы міліцыі, і затрыманага завезлі ў ізалятар.

←В Минске будут строить меньше жилья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика