Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны»

Источник материала:  
11.03.2019 15:34 — Разное

9 сакавіка ў выставачнай зале Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў адбылося адкрытае пасяджэнне народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” і ўрачыстае адкрыццё выставы “Таленты Багача”.

Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны»

На мінулым тыдні народны клуб майстроў народнай творчасці “Багач” праходзіў экзамен на пацвярджэнне звання “народны”. І для таго, каб вынесці вердыкт, у наш раён завіталі вядучы метадыст аддзела аматарскай творчасці Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Зоя  Нічык, вядучы метадыст аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Марына Сёмышава, вядучы метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Валянціна Курэша.

Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны»
Суправаджалі гасцей намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Сарокаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Супрун і метадыст па аматарскім аб’яднанням раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Мікалай  Ленкавец.

Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны»

У гэты дзень таленавітыя майстры Ганцаўшчыны прадставілі на выставе вырабы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх маляванне дываноў, ткацтва рушнікоў, посцілак, паясоў, вышыўка традыцыйных арнаментаў, ганчарства, разьба па дрэве, саломапляценне, жывапіс, выраб традыцыйнай лялькі і шмат чаго іншага.

Клуб «Багач» пацвердзіў званне «народны»

Народныя ўмельцы далі магчымасць прысутным пазнаёміцца з вынікамі сваёй дзейнасці, расказалі пра сябе . Акрамя гэтага, удзельнікі народнага клуба майстроў народнай творчасці “Багач” уразілі гасцей спевамі і паказам батлеечнага прадстаўлення традыцыйнага лялечнага тэатра.
Наталля Білімава,
малодшы навуковы супрацоўнік
Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Национальная молодежная акция «Выбираем студотряд!» 11 марта стартовала в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика