Смерць на дарозе
11.03.2019
—
Разное
Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 сакавіка ў Целяханах
Па пярэдняй інфармацыі блізка да апоўначы жыхар г.п. Целяханы, кіруючы сваім аўтамабілем, пераехаў чалавека.
Усё адбылоася ў адным з двароў па вуліцы Леніна ў пасёлку. Мужчына, які ляжаў на праезнай частцы дарогі, быў без святлоадбівальных элементаў на адзенні, што не дало магчымасці вадзіцелю аўтамабіля своечасова заўважыць таго.
У выніку наезду мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, атрымаў шматлікія траўмы. Ён быў тэрмінова дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, але намаганні медыкаў не дапамаглі: мужчына памёр на другі дзень, 9 сакавіка.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.