Ратуючыся ад сабакі, дзяўчынка ў Рэчыцы трапіла пад машыну

Источник материала:  
11.03.2019 11:34 — Разное
Ратуючыся ад сабакі, дзяўчынка ў Рэчыцы трапіла пад машыну
група "Рэчыца аўтадапамога" сацсеткі "ВКонтакте"

ДТЗ з удзелам непаўналетняй школьніцы адбылося ў Рэчыцы 9 сакавіка ў 10:25. Пра гэта тэлерадыёкампаніі "Тэлевід" распавялі ў АДАІ Рэчыцкага РАУС.

На вуліцы Чапаева аўтамабіль "Фальксваген Гольф" збіў дзяўчынку, якая нечакана выскачыла на праезную частку. На дарозе дзіця апынулася, бо ратавалася ад нападу сабакаі. 

Як распавёў таксовец, які стаў сведкам інцыдэнту, сабака накінуўся на дзяўчынку і пасля таго, як яна трапіла пад машыну. Таксовец адагнаў жывёлу ад дзіцяці.

Дзяўчынку з траўмамі шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне УАЗ "Рэчыцкая ЦРБ".

←Определился победитель МЭТА’19. CS:GO

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика