Пры будаўніцтве міні-ГЭС у Добрушы вада прарвала катлаван (фота)

Источник материала:  
11.03.2019 10:40 — Разное
Пры будаўніцтве міні-ГЭС у Добрушы вада прарвала катлаван (фота)
mchs.gov.by

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Добрушы пры будаўніцтве міні-ГЭС на рацэ Іпуць, паведамляе прэс-служба МНС. 

10 сакавіка ў 12:50 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на праспекце Луначарскага пад асфальтам утварыўся прамыў дыяметрам 2,7 м.

Выявілася, што работнікі ТАА "ДобрушГідраІнвест" будуюць міні-ГЭС на рацэ Іпуць. Пад асфальтам на праспекце яны праводзілі металічную трубу дыяметрам 2 м, каб падвесці да турдін рачную ваду. Мяркуецца, што ад раставання прамерзлага грунту і хуткай рачной плыні ўзнікла пагроза правалу дарожнага пакрыцця праспекта.

На ліквідацыі пагрозы працавалі 10 машынаў — сем самазвалаў, два франтальныя пагрузчыкі і адзін экскаватар, а таксама 27 чалавек. Каб зменшыць напор ракі, было паднята 5 пагонных метраў шлюза. Працы па ліквідацыі прамыву працягваліся больш за шэсць гадзінаў і былі завершаныя толькі ў 19:30. 

←«Спорт! Творчество! Молодёжь! Будущее!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика