У панядзелак будзе моцны вецер, дождж і мокры снег
10.03.2019 14:24
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 11 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Часам магчымыя дождж і мокры снег. Уначы месцамі, удзень па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі.
Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмеркаваны, па паўночнай палове — узмацненні ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе да -2, удзень прагназуецца да +7, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.