У нядзелю пахаладае, у многіх раёнах будзе мокры снег
09.03.2019 17:27
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 10 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах пройдуць ападкі — дождж і мокры снег.
Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. На большай частцы тэрыторыі краіны ён будзе ўзмацняцца парывамі да 15-20 метраў за секунду, раніцай і ўдзень месцамі — да 22 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, удзень слупкі тэрмометраў пакажуць 3-9 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.